Па факце забойства 32-гадовай жанчыны, чый труп знойдзены ў лясным масіве недалёка ад горада Свіслач, распачата крымінальная справа, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Труп знойдзены 24 студзеня. Бачныя пашкоджанні на целе жанчыны кажуць, як мяркуецца, аб наўмысным забойстве. Канчатковую версію выявіць следства. Высветлілася, што загінулая — мясцовая жыхарка, нідзе не працавала, злоўжывала спіртнымі напоямі. З хаты сышла яшчэ 20 студзеня, але яе блізкія аб знікненні ў міліцыю не заяўлялі.

Па факце забойства заведзена крымінальная справа. Падазраваны затрыманы. Ім аказаўся мясцовы жыхар 1962 нараджэння.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?