Перад сям'ёй мінчукоў, якую выставілі з крамы «Калінка» з дзіцем, што спала ў калясцы, выбачыліся, піша kp.by.

Пра няўдалы паход іх у краму стала вядома два тыдні таму. Пару з каляскай «папрасілі выйсці з крамы», патлумачыўшы, што з каляскамі да іх нельга. Сітуацыя выклікала буру эмоцый. 

Абураны кіраўнік сямейства папрасіў кнігу заўваг і прапаноў. Яе не далі, паабяцаўшы прывезці праз 45 хвілін. Праз 40 хвілін магазін зачыніўся, а на дзвярах з'явіўся надпіс «Просьба: з дзіцячымі каляскамі не заязджаць».

Пакрыўджаная сям'я вырашыла давесці справу да канца, вярнулася ў краму праз пару дзён і ўсё ж пакінула ў кнізе заўваг і прапаноў свае прэтэнзіі.

І вось маладым бацькам прыйшоў адказ з ЗАТ «Калінка».

«За парушэнне сваіх службовых абавязкаў загадчыцы крамы… абвешчана вымова, прадавец… звольненая. Адміністрацыя ЗАТ «Калінка» прыносіць Вашай сям'і шчырыя прабачэнні за дзеянні сваіх работнікаў».

«Надпіс «Просьба: з дзіцячымі каляскамі не заязджаць» знялі з дзвярэй крамы ў той жа дзень. У нас шмат магазінаў па ўсёй краіне, і з каляскамі можна ўсюды», — пракаментавала kp.by намеснік дырэктара па тавараправоднай сетцы ЗАТ «Калінка». Марына Нікіціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0