Нядаўна папулярны амерыканскі акцёр Рычард Гір з дапамогай Facebook вырашыў даведацца, што яго прыхільнікі думаюць наконт сіквела «Красуні».

toovia.com

У публікацыі акцёр адзначыў, што ў ягоным атачэнні ходзяць думкі пра працяг рамантычнай камедыі, якая амаль 26 гадоў таму стала хітом. Аднак, па словах Гіра, у спецыялістаў няма дакладнай упэўненасці ў неабходнасці працы над сіквелам, таму ён вырашыў звярнуцца да прыхільнікаў. «Калі гэты запіс набярэ мільён лайкаў, мы прымем гэта пад увагу», — скончыў свой зварот акцёр.

Пад публікацыяй Рычард Гір размясціў сумесны здымак з Джуліяй Робертс, зроблены падчас удзелу акцёраў у праекце Today Show, прысвечанага 25-годдзю фільма.

Варта адзначыць, што за першыя 14 гадзін публікацыя Рычарда Гіра набрала 1,1 млн лайкаў і 70 тысяч рэпостаў. Такім чынам, зразумела, што прыхільнікі акцёра згодныя паглядзець працяг гісторыі кахання мільянера і дзяўчыны лёгкіх паводзінаў.

Нагадаем, «Красуня» — фільм Гары Маршала, які выйшаў на экраны ў 1990 годзе. Галоўныя ролі ў карціне выканалі Джулія Робертс і Рычард Гір. За ўдзел у стужцы ў 1991 годзе Джулія Робертс атрымала «Залаты глобус» у намінацыі «Найлепшая жаночая роля».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?