Цана нафты паўночнаморскага гатунку Brent звалілася ніжэй за 30 даляраў за бараль. Па стане на 07:09 мінскага часу бараль гэтай нафты каштуе $29.86.
Канец мінулага тыдня Brent паказваў рост, але ў панядзелак цэны пайшлі ўніз, падзенне склала адразу два даляры.
Следам за ім узмоцнілася падзенне расійскага рубля.
Біржавыя таргі ў панядзелак у Маскве скончыліся наступнымі вынікамі: даляр — 80,067, еўра — 86,935.
Падзенне расійскага рубля зноў можа прывесці да падзення беларускага.