У Беларусі на 24,5% павышаны тарыфы на электрычную і цеплавую энергію для тых арганізацый, якія аплачваюць яе па тарыфах для насельніцтва. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Міністэрства эканомікі № 1 ад 11 студзеня 2016 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гаворка ідзе аб арганізацыях аховы здароўя, рэлігійных арганізацыях, садаводчых таварыствах, дачных кааператывах, арганізацыях, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду, і іншых.

Тарыф на электраэнергію для іх складзе 1.188 рублёў за 1 кВт•гадз, для гаражных кааператываў — 1.900.

Таксама павышаны цэны на прыродны газ за 1 куб. м з ПДК, які адпускаецца «Белтопгазам» арганізацыям, што маюць інтэрнаты (рэлігійным арганізацыям, дзіцячым дамам сямейнага тыпу, дзiцячым вёскам (гарадкам)). Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў кошт у ацяпляльны перыяд складзе 776,3 рублёў, у летні перыяд — 2.842,2; пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў — 2.842,2.

Пастанова набудзе моц 27 студзеня.

Як паведамлялася раней, 1 студзеня ў Беларусі на 20% выраслі тарыфы на газ, электрычную і цеплавую энергію для насельніцтва. Падаражанне звязана з уключэннем у тарыфы ПДК. Акрамя таго, пастановай Савета міністраў ад 20 студзеня 2016 года № 32 на 33% павышаны тарыфы на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?