«Унутраны рынак не абаронены, я які раз пра гэта кажу, але сёння ідзе вывучэнне гэтай сітуацыі. Пакуль не на карысць урада. Паглядзім, як будзе далей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Але без мер абароны ўнутранага рынку, без выкарыстання магчымасцяў нашага насельніцтва, няхай гэтыя магчымасці не такія гіганцкія, вялікія, тым не менш, рынак свой аддаць — гэта значыць, нічога не рабіць унутры сваёй краіны, а гераічна пераадольваць гэтыя складаныя тэндэнцыі на знешніх рынках», — мяркуе ён.

На думку Лукашэнкі, «каб беларусы куплялі сваё, трэба прапанаваць якасны тавар і па цане нармальны».

«Усё гэта мы ўмеем рабіць. Таму пытанне за арганізацыяй справы», — падкрэсліў ён, звяртаючыся да членаў урада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?