26.01.2016 / 14:30

Збіццё Паўла Дабравольскага: БАЖ патрабуе завесці крымінальную справу 4

Праўленне ГА «БАЖ» 26 студзеня прыняло заяву з нагоды збіцця карэспандэнта TUT.by Паўла Дабравольскага. Тэкст заявы з патрабаваннем высветліць і прыцягнуць да адказнасці асобаў, што збівалі журналіста, накіруюць у Следчы камітэт.

Заява ГА «БАЖ» з нагоды збіцця журналіста Паўла Дабравольскага

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» абурана збіццём сябра нашай арганізацыі, журналіста Паўла Дабравольскага ў будынку суда падчас выканання рэпарцёрам прафесійных абавязкаў. Такія дзікунскія дзеянні дыскрэдытуюць беларускія ўлады. Патрабуем правесці праверку па факце збіцця журналіста і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

25 студзеня ў будынку суда Фрунзенскага раёна г. Мінска супрацоўнікі міліцыі і сілавых структур жорстка збілі выдаленых з залы суда грамадскіх актывістаў і журналіста партала TUT.by Паўла Дабравольскага, які фіксаваў інцыдэнт на відэа.

Дзеянні прадстаўнікоў сілавых структур з’яўляюцца грубым парушэннем правоў журналіста і падпадаюць пад дзеянне арт. 198 Крымінальнага кодэкса РБ («Стварэнне перашкодаў законнай прафесійнай дзейнасці журналіста»).

Збіццё журналіста службовымі асобамі ў публічным месцы, якое сімвалізуе аблічча беларускага закона, – скандальнае і абуральнае. Абсурдным з’яўляецца і той факт, што ў той жа самы дзень у тым жа самым будынку суда Павел быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафам.

Скандальны выпадак дыскрэдытуе намаганні беларускай дзяржавы, якая афіцыйна падтрымлівае міжнародныя пагадненні па абароне свабоды слова і правоў чалавека.

ГА «БАЖ» патрабуе высветліць асобаў, якія збівалі журналіста, і распачаць у дачыненні да іх крымінальную справу.

0
3001 / Адказаць
26.01.2016 / 15:32
Распачнуць.. толькі з паправачкай у полі адрасату
0
Holy Vasja / Адказаць
26.01.2016 / 16:08
Ему(Павлу) нужно пройти независимую мед.экспертизу_гематомы и ссадина в области печени_это серьёзные травмы, при которых часто бывают внутренние повреждения, а это уже ст.147 УК РБ.
0
Сьведка / Адказаць
26.01.2016 / 18:56
2 Holy Vasja Наіўны вы чалавек! Хто ў сёньняшняй РБ зробіць "незалежную экспэртызу"? Успомніце галоўурача бальніцы хуткай дапамогі, які дазволіў асобам з КГБ забраць паўпрытомнага пасьля зьбіцьця Някляева проста з бальнічнага ложка.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру