26.01.2016 / 17:39

Збіты ў судзе журналіст прайшоў медагляд у Дзяржкамітэце судовых экспертыз 18

Журналіст партала tut.by Павел Дабравольскі, збіты 25 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў, прайшоў медыцынскі агляд у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз у Мінску.

Як паведаміў Дабравольскі, у панядзелак, 25 студзеня, ён звярнуўся ў міліцыю з заявай і яму абяцалі выдаць 26 студзеня пастанову аб прызначэнні судмедэкспертызы. Пры наяўнасці такога дакумента агляд праводзіцца бясплатна. Аднак паколькі сёння супрацоўнікі міліцыі з журналістам не звязаліся, ён адправіўся здымаць пабоі без накіравання, за свой кошт. Агляд каштаваў 200 тысяч рублёў і заняў каля паўгадзіны. Супрацоўнікі дзяржкамітэта зафіксавалі цялесныя пашкоджанні і паабяцалі даць вынікі ў пісьмовым выглядзе праз два-тры дні, паведаміў Дабравольскі.

На агляд ён прыбыў з двума журналістамі. Супрацоўнікі камітэта судмедэкспертызы выклікалі прадстаўнікоў міліцыі (згодна з правіламі яны павінны гэта рабіць у выпадках, калі да іх звяртаюцца па здыманні збіцця), але ўслед за міліцыянтамі ў будынак прыбылі і супрацоўнікі АМАПу. «Яны пагражалі журналістам судом, казалі, што тыя лезуць у не сваю справу», — сказаў Дабравольскі. Аднак праз некаторы час усе разышліся.

Далейшыя дзеянні Паўла Дабравольскага будуць залежаць ад заключэння судмедэкспертызы. У любым выпадку журналіст рашуча настроены абараняць свае правы і патрабаваць пакарання супрацоўнікаў АМАПа, якія збівалі яго, каб такое «не магло паўтарыцца з іншымі».

0
Дзеяч / Адказаць
26.01.2016 / 17:44
Маладзец, Павел! Не саступай!
0
New Reality: Baltic to Black Sea Alliance (BBSA) / Адказаць
26.01.2016 / 18:03
А іншыя два пацярпелыя (Шыцік, Сяргей) маюць намер абскарджваць дзеянні міліцыянтаў?
0
Цыганов / Адказаць
26.01.2016 / 18:04
Удачи тебе, Паша!
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру