Марвін Лі Мінскі, амерыканскі навуковец, адзін са стваральнікаў штучнага інтэлекту, памёр у Бостане ва ўзросце 88 гадоў. Смерць наступіла ад унутрымазгавога кровазліцця 24 студзеня, паведамляе The New York Times.

academic.ru

academic.ru

Навуковец нарадзіўся ў 1927 годзе ў Нью-Ёрку, у яўрэйскай сям'і. Служыў у флоце ЗША, у амерыканскіх ваенна-марскіх узброеных сілах у 1944-1945 гадах, абараніў дысертацыі ў Гарвардскім і Прынстанскім універсітэтах.

Мінскі сканструяваў і пабудаваў першыя аптычныя сканеры, маніпулятары з тактыльнымі датчыкамі (што паўплывала на развіццё робататэхнікі). У 1951 годзе ён стварыў першую штучную нейронную сетку — Snarc. У 1956 годзе Мінскі вынайшаў канфакальны сканавальны мікраскоп, які да гэтага часу актыўна выкарыстоўваецца ў біялогіі.

Нарэшце, у 1959 годзе разам з Джонам Макарці ён адкрыў у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (MIT) Лабараторыю штучнага інтэлекту. Гэтая арганізацыя аказала моцны ўплыў на сучасную камп'ютарную індустрыю. Менавіта Мінскі адным з першых выказаў ідэю аб свабодным распаўсюдзе лічбавай інфармацыі (якая пасля вылілася ў рух за праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам).

Аж да сваёй смерці Мінскі працаваў у MIT. Ён з'яўляўся прафесарам інфармацыйных мастацтваў і навук, прафесарам электронікі і электратэхнікі і прафесарам вылічальных навук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0