27.01.2016 / 19:25

У Магілёве ўладальнікі кавярні і гасцініцы пабудавалі льготнае жыллё як малазабяспечаныя. Іх за гэта арыштавалі, маёмасць канфіскавалі 13

У Магілёве мужа і жонку абвінавачваюць у махлярстве, здзейсненым у асабліва буйным памеры. Заможная сям'я назвалася малазабяспечанай і атрымала льготы для будаўніцтва жылля. У следства ёсць падставы меркаваць, што гэта не адзінкавы выпадак супрацьпраўных дзеянняў абвінавачаных.

Абвінавачаныя — прадпрымальнікі са значным прыбыткам і грамадзяне забяспечаныя — наўмысна прынізілі сукупны даход і маёмаснае становішча сваёй сям'і. Яны падалі лжывыя звесткі, паводле якіх іх сям'я з 5 чалавек нібыта належыць да катэгорыі малазабяспечаных.

На падставе гэтых дакументаў сям'і далі бязвыплатную субсідыю на будаўніцтва жылля. Таксама абвінавачаныя атрымалі фінансавую дапамогу дзяржавы, прызначаную для пагашэння льготнага крэдыту. У тым ліку сям'ю зацвердзілі ў спісе грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і маюць права на атрыманне льготнага крэдыту. На імя абвінавачанай была адкрытая крэдытная лінія.

Абвінавачаныя — ва ўзросце 50 і 47 гадоў — знаходзяцца пад вартай. Іх маёмасць арыштавалі, а гэта: тры кавярні, гасцініца, адміністрацыйна-вытворчы корпус, дзве кватэры і аўтамотатэхніка, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

0
беларус / Адказаць
26.01.2016 / 21:00
жадность фраеров сгубила...
0
jagor / Адказаць
26.01.2016 / 21:09
І хто падлічыць колькі такіх "жабракоў" з махнатымі лапамі ва ўладзе? Вы што лічыце вось яны так з вуліцы прыйшлі, паперку напісалі і ім папёрла? Гэта звычайная карупцыя...
0
немец / Адказаць
26.01.2016 / 21:13
во дурни
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру