26.01.2016 / 21:47

53% насельніцтва лічыць сябе праваслаўнымі, але выконваюць рэлігійныя абрады толькі 1,8% беларусаў 49

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта правёў сацыялагічнае даследаванне, прысвечанае стаўленню насельніцтва да рэлігіі.

На фота перадвыбарная «Малітва за Беларусь» з удзелам прадстаўнікоў усіх асноўных канфесій.

Ці вераць беларусы ў Бога? 63,5% апытаных адказалі, што вераць, цытуе даследаванне БелТА.

Яшчэ 5% вераць у звышнатуральныя сілы. 22% апытаных не змаглі адназначна вызначыць сваё стаўленне да веры, а 8,5% пазначылі, што не з'яўляюцца веруючымі.

Як падзяляюцца вернікі паміж асноўнымі канфесіямі? Праваслаўнымі назвалі сябе 83% рэспандэнтаў, каталікамі — 9,5%. Але гэта доля ад агульнай колькасці вернікаў.

Калі ж пералічваць ад усяго насельніцтва, то праваслаўных — 52,7%, а каталікоў — 6%.

Іншыя рэлігіі і канфесіі прадстаўленыя ў Беларусі на ўзроўні статыстычнай памылкі. Сукупная колькасць іх вернікаў склала 1,3% насельніцтва.

Актыўных вернікаў у Беларусі зусім мала. Паводле апытання, пастаянна бяруць удзел у набажэнстве 3,6% насельніцтва краіны, а выконваюць абрады — толькі 1,8% насельніцтва.

Ягор Марціновіч

0
Э / Адказаць
26.01.2016 / 21:52
Які поп гэтае трызніў ? )))
0
Жвір / Адказаць
26.01.2016 / 22:01
Cikava, kolki moladzi u skladzie tych 6 adsotkau, sto пастаянна прымаюць удзел у набажэнствax ?
0
никс / Адказаць
26.01.2016 / 22:13
зайдзі у касцел чырвоны ці катэдру у нядзелю і убачыш колькі моладзі: працэнтау 40.
Паказаць усе каментары/ 49 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру