Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт усталяваў фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва, якія субсідуюцца дзяржавай. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У адпаведнасці з дакументам, фіксаваны тарыф (без падатку на дададзены кошт) на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома складзе Br994,9 за 1 кв.м агульнай плошчы памяшкання ў месяц.

Тарыф за водазабеспячэнне ўстаноўлены на ўзроўні Br4765,9 за 1 куб.м, за водаадвядзенне - Br4148,8 куб.м.

Тэхнічнае абслугоўванне ліфта будзе лічыцца па тарыфе ў Br617 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц.

Тарыф на капітальны рамонт жылога дома складзе Br880 за 1 кв.м агульнай плошчы жылля ў месяц.

Гэта рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?