Пісьменніца Марыя Роўда нарэшце сабрала аповесці і апавяданні ў кніжку. Частка твораў напісаная ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя (і некаторыя з іх друкавала «НН»), частка – навейшыя, як аповесць «Настаўнік заўжды вінаваты».

Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна. З самаіроніяй, сумам і любоўю аўтарка распавядае пра сваё пакаленне і пра будучыню, якую маладзёны чакалі, але не атрымалі, і якую асэнсоўвалі ўжо ў новую эпоху.

Зборнік Марыі Роўда стаў 71-ым выпускам серыі «Кнігарня пісьменніка» Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Марыя Роўда — лінгвіст, скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, працуе дацэнтам на кафедры гісторыі і граматыкі ангельскай мовы таго ж універсітэта. Перакладала на беларускую мову англамоўную прозу, драматургію і дзіцячыя мультфільмы. Публікуецца з 1993 года.

Прэзентацыя кнігі Марыі Роўда пройдзе 3 лютага ў кнігарні «Логвінаў» (пр.Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0