Зьмітра Дашкевіча выпусьцілі а 14-й, хоць пратакол быў аформлены а 19.30. Пакуль выпусьцілі толькі яго.
Зьміцер кажа, што сядзеў у адной камэры з журналістам НН Сямёнам Печанком, маладафронтаўцам Уладзімерам Сяргеевым, прадпрымальнікам Віктарам Калеем. Яны таксама павінны выйсьці сёньня на волю, адседзеўшы 15 сутак за ўдзел у Дні Волі.
Паводле Дашкевіча, Сямён Печанко трымаўся бадзёра, шмат жартаваў. Суткі праляцелі хутка.
Нязвыкла для Зьмітра Дашкевіча было толькі тое, што ў камэру нельга было перадаваць ежу. Ён упершыню сядзеў на сутках па новым адміністрацыйным кодэксе.
***
А 16.30 выйшаў на волю Дзяніс Карноў. Яго таксама павінны былі выпусьціць а 19.30. Хлопец вырашыў дачакацца сваіх сукамэрнікаў
А 16.48 выйшаў на волю Віталь Акімаў.
17:16 Да брамы турмы вярнуўся Зьміцер Дашкевіч з бацькамі. Ён мае намер дачакацца сяброў
Зьміцер Дашкевіч з бацькамі |
17:22 Выпусьцілі журналіста "НН" Сямёна Печанка. Пазьней выйшаў Павал Севярын і Ільля Богдан.
Ільля Богдан з маці |
19:12 Выйшаў Уладзімер Сяргееў.
19:21 Выйшаў прадпрымальнік Віктар Калей.
19:26Апошнім выпусьцілі Артура Фінькевіча.