Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у беларускай сталіцы на канец снежня 2015 года склала 6,8 тыс. чалавек (0,6%), паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.
У эканоміцы сталіцы ў снежні 2015 года было занята 1 млн. 85,2 тыс. чалавек.
На канец 2014 года ў Мінску быў зарэгістраваны 1.791 беспрацоўны, а ўзровень беспрацоўя складаў 0,2%. Такім чынам, за 2015 год узровень афіцыйнага беспрацоўя вырас утрая.
Эксперты звязваюць рост афіцыйнага беспрацоўя са складанай эканамічнай сітуацыяй, а таксама з дзеяннем дэкрэта «аб дармаедах».
0
0
0
0
0
0