27.01.2016 / 19:36

Магчыма, гэта ўжо вясна: на месяц наперад прагназуюцца толькі плюсавыя тэмпературы 40

Люты можа стаць адным з самых цёплых за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Сіноптыкі прагназуюць, што адліга захаваецца ўвесь наступны месяц. Вось доўгатэрміновы прагноз Gismeteo.by для Мінска.

Сіноптыкі абяцаюць працяглыя перыяды сонечнага надвор'я з тэмпературамі 3—8 градусаў цяпла. На поўдні ж Беларусі ў сярэдзіне лютага мае быць аж да 10—12 цяпла! Гэта тэмпература, пры якой будуць распускацца дрэвы і зацвітуць першацветы.

Нагадаем, што летась вясна надышла, фактычна, у лютым, і маразоў больш не было і ў сакавіку. Ранняе раставанне снегу прывяло да рэзкага падзення ўзроўню вады ў рэках, азёрах і зямлі ўлетку.

Фота Сяргея Зініна.

А вось што паведамляе для БелТА галоўны сіноптык Гідраметцэнтра Беларусі Святлана Рыбакова.

«У бліжэйшы тыдзень захаваецца няўстойлівае адліжнае надвор'е, сырое і ветранае. Атлантыка будзе прыносіць новыя порцыі цёплага паветра. У наступныя суткі чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу, а затым — дажджу і мокрага снегу. Таксама магчымы туманы і галалёдныя з'явы. На жаль, такое надвор'е захаваецца на працяглы перыяд, і тая зімовая казка, якая месяц нас цешыла, сышла ў мінулае», — адзначыла сіноптык.

Сяргей Гезгала

0
LMI / Адказаць
27.01.2016 / 14:14
ВЫДАТНА - не сумую па дубаку!
0
Дзед Талаш / Адказаць
27.01.2016 / 14:40
Беларусь - Эўропа, и надвор'е павінна быць эўрапейскім.
0
Жвір / Адказаць
27.01.2016 / 14:52
Zarana zima skancajecca, iznou lieta zmoza vysusyc reki dy voziery.
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру