27.01.2016 / 15:19

У Мінску пачаліся «Курсы Дыджэяў Адраджэння»: цяпер рыхтуюць яшчэ і менеджараў беларускага руху  15

У Мінску на «Арт-Сядзібе» распачаўся адзінаццаты сезон асветніцкіх лідарскіх курсаў Дыджэяў Адраджэння. Каля 30 чалавек прайшлі пачатковы тэст на «Беларускі IQ». 

Вядзе курсы сустаршыня БХД Павел Севярынец.

— Зараз беларускаму руху востра неабходныя добра падрыхтаваныя лідары. Беларускасць мусіць быць моцнай, эфектыўнай, паспяховай. На гэтых курсах мы якраз і кшталтуем грамадскіх арганізатараў, знаёмім іх з асновамі нацыянальнай ідэі і псіхалогіі, вучым арганізоўваць акцыі, праводзіць кампаніі, працаваць з інфармацыяй, сацсеткамі, радыё, тэлевізіяй, — кажа Павел Севярынец. 

Адметнасць сёлетніх курсаў у тым, што, акрамя 12 лідараў-дыджэяў, тут будуць рыхтаваць дадаткова і 10 менеджараў беларускага руху, пройдзе конкурс беларускіх відэакліпаў і спаборніцтва ў беларускім караоке, а таксама фінальны летнік на Паазер’і. Кожны ўдзельнік курсаў мае свой асабісты рэйтынг і мае прайсці шэраг выпрабаванняў: правесці віктарыну ў школе, арганізаваць грамадскую акцыю з розгаласам у СМІ, зладзіць беларускую імпрэзу ў глухім кутку краіны.

Асноўны кантынгент навучэнцаў на Курсах сёлета – студэнцкая і працоўная моладзь.

Наступны занятак на курсах – у аўторак, 18.00 на «Арт-Сядзібе», ягоная тэма – «Наша краіна, наш час, наш рух». Уваход вольны.

0
Тур / Адказаць
27.01.2016 / 15:21
Что же на это скажут российские СМИ и православные священники?
0
Беларус / Адказаць
27.01.2016 / 15:29
Джэдаі, чакаем вас з лазернымі мячамі, бо імперыя ужо навалілася, не прадыхнуць).
0
J.A. / Адказаць
27.01.2016 / 16:05
>БХД А можна без рэлігіі? Апошнія выказванні Севярынца, да таго ж, выклікаюць не самыя добрыя пачуцці, мякка кажучы. Знаёмая была там. Калі вы не вернік, і да таго ж чалавек, які прытрымліваецца ліберальных каштоўнасцяў - нават не хадзіце. Цырк.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру