Агульнанацыянальны аргкамітэт па мэмарыялізацыі мясьцінаў, зьвязаных з БНР, атрымаў адказ з Менгарвыканкаму начальніка упраўлення культуры Мінгарвыканкама У.М. Карачэўскага на зварот, пададзены ў канцы лютага

«Паведамляем, што на будынку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў 1961 годзе ўстаноўлена мемарыяльная шыльда, якая ўвекавечвае гістарычныя падзеі снежня 1917 і лютага 1919 гадоў. У пачатку ХХ стагоддзя адбылося шмат знакавых гістарычных падзеяў, у тым ліку звязаных з дзейнасцю Рады БНР. Кожны эпізод мінулых дзён ушанаваць памятнымі знакамі на будынках горада Мінска немагчыма», — напісана ў адказе.

Нагадаем, што ў канцы лютага Агульнанацыянальны аргкамітэт па святкаванні 90‑х угодкаў БНР звярнуўся з лістом да старшыні гарвыканкаму сталіцы Міхаіла Паўлава з тым, каб ушанаваць памятнымі шыльдамі чатыры будынкі ў Мінску, звязаныя з дзейнасцю БНР:

1. Тэатр імя Янкі Купалы (у залі якога ў снежні 1917 года праходзіў Усебеларускі Кангрэс (з’езд) палітычных сілаў).

2. Музычны ліцэй (пл. Свабоды, 7, дзе ў 1918 г. у былой рэзідэнцыі расійскіх губернатараў была прынятая Першая Устаўная грамата БНР).

3. Будынак № 9 па вул. Валадарскага, што на рагу з праспектам Незалежнасці (25 сакавіка 1918 года тут Радай БНР была прынятая Трэцяя Устаўная грамата).

4. Рэспубліканскі дом працаўнікоў мастацтва на пр. Незалежнасці, 26 (дзе з 17 жніўня 1918 г. працавала Рада БНР).

Інфармацыйны цэнтр МГА «ЗБС «Бацькаўшчына»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0