Актывістцы «Маладога фронту» Насьце Палажанцы сёньня прапанавалі напісаць заяву аб выключэньні са школы па ўласным жаданьні.

«Учора бацьку патэлефанавалі з адміністрацыі школы, запыталіся чаму я не на занятках. Фактычна, адразу пачалі казаць: ведаем, што яна ў Полацку на судзе. Маўляў, і да якой пары гэта будзе працягвацца. Сёньня ж бацьку выклікалі на размову да дырэктара. Падчас якой мне і прапанавалі напісаць заяву аб добраахвотным сыходзе з установы», — кажа Наста Палажанка.

Дзяўчына навучаецца ў 11-й клясе школы №37. У мінулым траўні Наста была прызнаная вінаватай у крымінальным артыкуле за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яе неаднаразова затрымлівалі міліцыянты.

«Мінулыя тыдні ў школу прыходзілі «кадэбісты», якія знаёмілі дырэктара з маёй дзейнасьцю. Здаецца, што на дырэктара проста націснулі, каб ён выключыў мяне са школы. Урэшце, мы прыйшлі да згоды, што ніхто мяне не чапае да наступнага правапарушэньня», — гаворыць Н.Палажанка.

Зьміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0