Урад рэкамендаваў мясцовым уладам пашырыць ільготы вучням пры праездзе ў грамадскім транспарце. Гаворка ідзе пра аўтобусы, маршруткі і электрычкі. Магчымыя льготы прадугледжаны ў пастанове Савета міністраў Беларусі ад 26 студзеня 2016 года №58. Дакумент уносіць змены ў пастанову № 202 «Аб Некаторых пытаннях праезду навучэнцаў».
Канчатковае рашэнне аб падтрымцы навучэнцаў будуць прымаць мясцовыя ўлады, улічваючы наяўнасць сродкаў у бюджэце.
Сам факт прыняцця такой пастановы можа азначаць, што ўрад рыхтуе новае павышэнне тарыфаў на праезд.
0
0
0
0
0
0