27.01.2016 / 21:41

Амерыканскае турнэ гродзенскага мэра: пасля Сакрамэнта Мечыслаў Гой наведаў Лос-Анджэлес 12

У час візіту ў ЗША і Канаду старшыня гродзенскага гарвыканкама прадстаўляе Гродна і рэгіён, а таксама прадпрыемствы, што ў іх працуюць, паведамляе сайт гродзенскага гарвыканкама.

Візіт у Сакрамэнта адбыўся 22 студзеня. Пасля выходных, 25 студзеня дэлегацыя наведала Лос-Анджэлес. Тут Беларусь і яе інвестыцыйны клімат прэзентаваў кіраўнік упраўлення Амерыкі беларускага МЗС Алег Краўчанка.

26 студзеня беларусы наведалі канадскі Ванкувер. Там яны ўзялі ўдзел у круглым стале па тэме «Перавагі супрацоўніцтва ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза» разам з дыпламатамі Расіі, Казахстана, Беларусі, прадстаўнікамі ураду Брытанскай Калумбіі і мясцовымі бізнесменамі.

У складзе беларускай дэлегацыі ў ЗША: генеральныя дырэктары «Малочнага міру» і Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода, рэктар ГрДУ, дырэктары Гроднаграмадзянпраекта і Гроднажылбуда і іншыя.

0
Турысты дармаеды / Адказаць
27.01.2016 / 21:59
Няма ім веры Амерыка,і за чый шчот турнэ.
0
Дзед Талаш / Адказаць
27.01.2016 / 22:04
Вось так яны ўсе: пагарцаюць па замежжы, а ў выніку - пшык. Сколькі хваліліся сваім турне па Ўсходняй Азіі, і нічога.
0
ізноў / Адказаць
27.01.2016 / 22:04
У РБ няма мэраў.
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру