Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч асудзіла збіццё карэспандэнта партала TUT.BY Паўла Дабравольскага супрацоўнікамі міліцыі.

«Я заклікаю ўлады неадкладна расследаваць інцыдэнт. Такія дзеянні прадстаўнікоў праваахоўных органаў у дачыненні да супрацоўнікаў СМІ з’яўляюцца непрымальнымі. Міліцыя павінна садзейнічаць працы журналістаў, а не перашкаджаць і запалохваць іх», – гаворыцца ў заяве Міятавіч, размешчанай на афіцыйным сайце АБСЕ.

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ паўтарыла і заклік да ўладаў спыніць пераслед фрылансераў. У студзені гэтага года беларускіх журналістаў Канстанціна Жукоўскага і Ларысу Шчыракову аштрафавалі за нібыта супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

«Гэтая тэндэнцыя пагражае свабодзе СМІ і павінна скончыцца як мага хутчэй», – сказала Міятавіч, пацвердзіўшы гатовасць Офіса АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ дапамагаць уладам Беларусі вырашыць праблему з пераследам журналістаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?