Урэшце вынесена рашэньне моладзевай актывістцы, затрыманай учора пасьля суду над Касяй Салаўёвай. на аштрафаваная на 35 базавых велічыняў -- 1 млн 225 тыс. рублёў.

Людвіся была затрыманая ўчора ўвечары, калі машынай зьяжджала з Полацку. Ноч дзяўчына правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Яе абвінавацілі паводле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях (парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавага мерапрыемства або пікетаваньня).

Падчас суду моладзь зладзілі пікет у знак салідарнасьці з Касяй Салаўёвай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0