«Атруціліся людзі, найхутчэй, з-за чаду, наяўнасць якога і пацвердзілі астатнія жыхары дома, — напісаў у каментарах на «Нашай Ніве» адзін з чытачоў. — Калі на газаразмеркавальнай станцыі дадалі зашмат адарантаў у прыродны газ, то пры яго гарэнні не ўвесь адарант выгарае. І тады ён дае пах, які ўсё прымаюць за пах газу. Мяркуючы па фатаграфіі, у кватэры прысутнічае газавая калонка, якая падключана да вентыляцыйнага канала. А вось ці спраўны ён? Пытанне. Усе ведаем, як здаюць дамы будаўнікі, якое смецце застаецца ў тым ліку і ў вентканалах. З часам мог адкалоцца кавалак бетону і закаркаваць вентсістэму. Калонка запалена, чаднаму газу выходзіць няма куды. У выніку ахвяры! Так ці інакш, ва ўсім разбярэцца следства. Не спяшайцеся рабіць высновы», — падсумоўвае чытач.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?