БПБ-Ашчадбанк з 1 лютага ўводзіць ліміты па выдачы наяўных сродкаў з банкаўскіх картак, эмітаваных да бягучых рахункаў у беларускіх рублях. Такая інфармацыя размешчана на сайце банка.
«З 1 лютага ўводзяцца ліміты па аперацыях выдачы наяўных сродкаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных да бягучых (разліковых) рахункаў у беларускіх рублях», — гаворыцца ў паведамленні.
На сайце таксама прыводзяцца памеры ліміту па выдачы замежнай валюты ў дзень у залежнасці ад тыпу картак. Напрыклад, уладальнікі картак Visa Infinite, Visa Infinite Ultra, MasterCard World Black Edition могуць зняць $25 тыс. у дзень, Visa Platinum — $15 тыс., Visa Gold, Visa Classic, MasterCard Standard, MasterCard Gold — $5 тыс., Visa Electron, Maestro, Visa Virtuon і БЕЛКАРТ — $2 тыс.
Прычыны ўвядзення лімітаў банк не тлумачыць.