Амерыканскае выданне Internationalliving.com склала рэйтынг краін свету, куды варта пераязджаць пасля выхаду на пенсію. Першае месца ў спісе заняла Камбоджа.

Пнампень, фота lonelyplanet.com

Пнампень, фота lonelyplanet.com

Усяго ў спіс увайшло 23 краіны. Асноўным аргументам для прысуджэння першага месца стала таннасць жыцця ў каралеўстве. Складальнікі спісу параўноўвалі штодзённыя выдаткі жыхароў — пакупкі ў харчовых крамах, квіткі ў кіно, сярэдні чэк у рэстаранах, кошт камунальных паслуг, абанемента ў спартзалу і іншыя. У той жа час яны ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра тых, хто атрымлівае пенсію ў далярах.

Так, у сталіцы Камбоджы Пнампені арэнда кватэры з двума спальнямі абыдзецца ў $300 у месяц, абед са стравы са свінінай і рысам або локшынай у сярэднім будзе каштаваць $3-4 на чалавека ў рэстаране мясцовай кухні і $6-8 у рэстаране еўрапейскай або амерыканскай кухні. Бутэлька французскага або аўстралійскага віна абыйдзецца ў $10, а піва — у 50 цэнтаў за келіх.

Калі пенсіянеры будуць купляць прадукты ў супермаркеце, гэта будзе каштаваць ім $150 у месяц. Акрамя таго, паслугі мабільнай сувязі, уключаючы 71 хвіліну міжнародных званкоў, будуць каштаваць каля $1,5 у месяц.

На другім месцы рэйтынгу размяшчаецца Нікарагуа, а на трэцім — Калумбія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0