У суботу, 30 студзеня, Павел Севярынец плануе наведаць Гарадзеншчыну.

А 12.00 мае адбыцца сустрэча з сябрамі БХД у Гародні, а ў 17.00 Павел пачне прэзентацыю сваёй апошняй кнігі «Беларуская глыбіня» у аграсядзібе ў вёсцы Пескі (Лідскі раён).

Асноўнай тэмай сустрэчы ў Гародні будзе бягучае становішча, праблемы нацыянальнага руху і 100-годдзе БХД ў 2017 годзе.

У Песках чакаецца сустрэча з чытачамі з Лідскага, Наваградскага й Івейскага раёнаў.

«Беларуская глыбіня» – кніга з 83-х эсэ, напісаных Паўлам у 2011-13 гадах у спецкамэндатуры ў Купліне, падчас адбыцця пакарання за Плошчу-2010.

Тэлефон для жадаючых удзельнічаць у сустрэчах – 80295160861 (Павел)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0