Кіраўнік урада РФ Дзмітрый Мядзведзеў 29 студзеня наважаны абмеркаваць з беларускім прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым пытанне аб падтрымцы айчынных вытворцаў сельгастэхнікі, паведамляе ТАСС.

Пра гэта напярэдадні сваёй сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу з кіраўніком урада Беларусі расійскі прэм'ер паведаміў падчас наведвання Пецярбургскага трактарнага завода.

Адзін з рабочых паскардзіўся Мядзведзеву на тое, што айчынных вытворцаў сельгастэхнікі спрабуюць пацясніць замежныя «адвёрткавыя» вытворчасці.

«На ваша пытанне адзін адказ: калі выбіраць паміж паўнавартаснай вытворчасцю — такой, як у вас, — і «адвёрткай», мы, вядома, вас падтрымаем», — запэўніў яго Мядзведзеў.

Суразмоўца кіраўніка ўрада не ўдакладніў, машынабудаўнікоў якой краіны ён мае на ўвазе, аднак Мядзведзеў сам удакладніў, ці не пра беларускіх калегаў ідзе гаворка. «З Беларуссю ў нас свая гісторыя, гэта не зусім старонняя дзяржава, у нас агульны рынак», — растлумачыў прэм'ер. Аднак «у гэтым выпадку, выбіраючы паміж падтрымкай сваіх вытворцаў і іншых вытворчасцяў, мы адназначна зробім выбар на вашу карысць», паўтарыў ён.

«Заўтра (у пятніцу) я буду сустракацца з беларускім прэм'ерам, я яму гэта проста скажу», — паабяцаў Мядзведзеў.

Нагадаем, сёння, як паведаміла прэс-служба расійскага ўрада, Мядзведзеў і Кабякоў на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу закрануць актуальныя пытанні расійска-беларускага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, сумеснай працы ў межах Саюзнай дзяржавы, а таксама ўзаемадзеяння ў Еўразійскім эканамічным саюз

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?