Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №27 «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта».

Паводле яго, на працягу трох наступных гадоў у Мінску будзе рэалізоўвацца інвестыцыйны праект па ўкараненні біягазавых устанавок на ачышчальных збудаваннях.

Падрадчыкам абраная нямецкая кампания STRABAG Umwelttechnik GmbH. Кошт будаўнічых працаў ацэньваецца на 27,8 мільёна еўра. Большасць гэтых грошай дасць Банк развіцця.

Біягаз — адзін з відаў альтэрнатыўнай энергіі. Энергія выпрацоўваецца з арганічных адходаў, напрыклад, лайна, гною, бытавых адкідаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?