Гісторыя адбылася з 21-гадовым жыхаром Дзятлаўскага раёна ў апошні дзень 2015 года, паведамляе прэс-служба УУС Гродна. 

Хлопец перад святам разам з прыяцелямі адправіўся папарыцца ў лазню, зусім як герой вядомага фільма Разанава. Праўда, з лазні хлопец паехаў не ў Піцер, а ў мясцовую бальніцу.

«У канцы працэдуры малады чалавек захацеў, каб яго аблілі і папрасіў пра паслугу таварыша. Апошні ўзяў тазік і пасля праверкі тэмпературы вады вырашыў даліць з крана больш гарачай, але, мабыць, не разлічыў прапорцыі, — расказаў намеснік начальніка Дзятлаўскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Ігар Хітра. — З цяжкімі апёкамі спіны хлопца шпіталізавалі. Хочацца спадзявацца, што ў яго ўсё будзе добра. А ў дачыненні да яго прыяцеля заведзеная крымінальная справа за прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці».

Цяпер сябру, які «не разлічыў прапорцыі», пагражае да двух гадоў абмежавання волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?