Саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў Польшчы прапануе надаць усім мігрантам, якія ўжо знаходзяцца ў краіне, від на жыхарства.
Гаворка ідзе перш за ўсё пра грамадзянаў Украіны, Беларусі і В'етнама, перадае Polskie radio.
Працадаўцы кажуць, што для захавання тэмпаў эканамічнага росту Польшча павінна прымаць як мага больш мігрантаў. Кіраўнік Саюза Цэзар Казмерчак адзначае, што мігранты з Украіны і Беларусі найлепш асімілююцца і прыстасоўваюцца да польскіх умоў, таму выгадней прымаць іх, чым мігрантаў з Сірыі і Блізкага Усходу.
Паводле звестак Саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Польшчы, дзякуючы мільёну мігрантаў з суседніх краін за год у дзяржаўны бюджэт паступае дадаткова ад 1,6 да 2 млрд еўра.