1 лютага ў кнігарні «Галіяфы» адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя казак Надзеі Ясмінскай «Сем ружаў». Выданне бліскуча праілюстраванае мастачкай Кацярынай Дубовік. Вокладка кнігі была адзначаная на штогадовым фестывалі «ADNAK».

Сем ружаў. Сем дзяўчынак. Сем чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды. Маляўнічы зборнік завабіць юных чытачоў у свет класічнай казкі, дзе дабро перамагае, а мара ўвасабляецца ў рэальнасць.

1 лютага, 17.00. Кнігарня «Галіяфы» (Мінск, вул. Старавіленская, 6, Траецкае прадмесце). Уваход вольны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0