У датычнасці да крушэння самалёта A321 на Сінайскім паўвостраве падазраецца механік авіякампаніі EgyptAir, чый стрыечны брат далучыўся да «Ісламскай дзяржавы» (ІДзІЛ). Пра гэта на ўмовах ананімнасці Reuters паведамілі крыніцы, знаёмыя з ходам расследавання.

Па іх словах, механік быў затрыманы разам з двума паліцыянтамі, якія працуюць у аэрапорце Шарм-эль-Шэйха, і грузчыкам багажу, якія, магчыма, дапамаглі яму даставіць бомбу на борт.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?