У каментары «Нашай Ніве» хлопцы адзначылі, што прысуд для іх нечаканы. Паводле іх меркавання, гэта перамога, якой удалося дамагчыся дзякуючы салідарнасці грамадства, увазе СМІ і працы праваабаронцаў. Сваю дзейнасць хлопцы спыняць не збіраюцца. 

21:00

Жаромскі і Пякарскі прызнаныя вінаватымі ў пашкоджанні маёмасці. Злоснага хуліганства ў дзеяннях Пякарскага і Касінерава не выяўлена. Усім прызначаныя штрафы:

Жаромскаму — 50 базавых велічынь (10 500 000 рублёў),
Пякарскаму — 40 (8 400 000 рублёў), 
Касінераву — 30 (6 300 000 рублёў), 

Вядзе пасяджэнне суддзя Скуратовіч

Вядзе пасяджэнне суддзя Скуратовіч

19:30

Далі слова абвінавачаным.

Жаромскі: «Састарэлыя трымальнікі ўлады пабаяліся нашай маладосці». Касінераў: «Мы не хуліганы, мы больш адукаваныя, чым тыя, хто нас затрымліваў. Нас судзяць за погляды, за тое, што мы супраць аўтарытарызму». Пякарскі назваў суд цемрашальствам і пачаў абараняць беларушчыну, заклікаў маладых людзей аб'ядноўвацца.

У зале прагучалі апладысменты.

18:45 

Адвакат Жаромскага просіць яго апраўдаць, бо няма складу злачынства, якое яму інкрымінуецца. Шкода маёмасці не даказаная, лічыць адвакат Пякарскага, і таксама просіць яго апраўдаць. Мяркуе, што Пякарскага пераследуюць за выяўленне яго поглядаў.

18:30

Пракурор запрасіў для Жаромскага 2 гады хіміі без накіравання, Пякарскаму штраф у 300 базавых велічынь, Касінераву 1,5 года хіміі без накіравання і штраф.

Паводле пракурора, графіцісты нанеслі шкоду будынкам на 200 тысяч рублёў.

На суд прыйшоў Мікола Статкевіч

На суд прыйшоў Мікола Статкевіч

18:03

Судовае следства скончылася, пачаліся спрэчкі бакоў.

17:50

Адвакаты просяць выклікаць супрацоўнікаў ЖЭСа, каб тыя распавялі пра стан размаляваных будынкаў да і пасля нанясення малюнкаў. Суддзя адмовіла.

17.30

Пачалі зачытываць апошні том, у якім змешчаныя пратаколы допытаў Пякарскага. З пратаколаў допытаў вынікае, што Пякарскі браў усю віну на сябе за маляванне двух графіці.

У зале суда Максім Пякарскі заявіў што маляваў свае графіці, бо ў нашай краіне прыгнятаецца беларуская мова, знішчаюцца нацыянальныя традыцыі.

Усе характарыстыкі, якія зачытаў пракурор на хлопцаў, добрыя.

17:25

Адвакатка Жаромскага папрасіла зачытаць пастанову аб распачацці крымінальнай справы ад 2007 года. Заяўленне падавала маці тады непаўнагадовага Жаромскага на патруль ППС, які збіў яе сына за расклейку налепак. Справа тады не была распачатая.

17:00

Супрацоўнікі АМАПа сення трапіліся вельмі сціплыя, старанна хаваюць свае твары ад камер журналістаў.

Супрацоўнікі АМАПа сення трапіліся вельмі сціплыя, старанна хаваюць свае твары ад камер журналістаў.

16:08

Пракурор пачаў зачытваць восьмы том галоўнай справы. Тут апісаныя пратаколы допытаў Жаромскага. У першыя дні пасля затрымання Вадзім Жаромскі адмаўляўся даваць паказанні.

Жаромскі заявіў, што пачаў размаўляць для пратакола, бо ўвесь час, пакуль ен быў у СІЗА, на яго ціснулі і пагражалі супрацоўнікі ГУБАЗа.

15:55

Пракурор зачытаў паказанні Касінерава пра тое, што ў яго паўстала непрыязнасць да міліцыянтаў праз тое, што яго бацька, калі быў міліцыянтам, завёў раман на баку ў той момант, калі маці Касінерава была цяжарная яго малодшым братам. Калі пракурор спытаў яго аб праўдзівасці тых паказанняў, Касінераў падзякаваў пракурору за тое, што той «пачаў варушыць брудную бялізну іх сям'і».

15:45

Пратакол допыту ад 13 жніўня. Касінераў заявіў, што да допыту тры дні быў прыкаваны кайданкамі, са зламанай сківіцай (сківіцу яму, па яго словах, зламаў супрацоўнік САБР падчас затрымання) і з цяжкасцю мог размаўляць, следчы на яго ціснуў ды пагражаў.

15:33

Пракурор зачытаў пратакол допыту Касінерава ад 11 жніўня 2015 года, але той заявіў, што такога допыту не было, бо ўпершыню яго дапыталі 13 жніўня.

15.20

Пачалі зачытваць сёмы том. Там змяшчаюцца пратаколы допытаў адразу пасля затрымання.

15:15

Пракурор Сцяпурка пачаў чытаць шосты том крымінальнай справы (усяго іх дзевяць). Тут змяшчаюцца пратаколы вобшукаў, праведзеных у кватэрах, дзе жылі хлопцы і іх бацькі. Следчых цікавілі камп'ютары, візітніцы, брашуры, кнігі, майкі, змест мабільных тэлефонаў. Большасць вынятых рэчаў пазней былі выключаныя са справы.

14:32

Зала суда поўная, шмат народу прыйшло падтрымаць графіцістаў. У зале сядзяць палітыкі Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

14:30

На мінулым слуханні пракурор зачытаў расшыфроўкі праслухоўкі мабільных размоваў падсудных. Запіс веўся яшчэ да таго, як хлопцы намалявалі графіці ды закідалі білборд з выявай міліцыянта фарбай.

Максім Шыцік і Павал Сяргей. Хлопцы, якіх збілі разам з журналістам tut.by прыйшлі падтрымаць сяброў.

Максім Шыцік і Павал Сяргей. Хлопцы, якіх збілі разам з журналістам tut.by прыйшлі падтрымаць сяброў.

Максім Шыцік

Максім Шыцік

***

У Фрунзенскім раённым судзе Мінска ідзе разгляд гэтак званай «справы графіцістаў», па якой праходзяць Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі і Вячаслаў Касінераў.

«Справа графіцістаў» узнікла незадоўга да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. 11 жніўня спецназ жорстка затрымаў пяць хлопцаў: трох з іх арыштавалі, двух адпусцілі. Іх падазравалі ў нанясенні беларускамоўных графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе…»

Акрамя таго, маладых людзей падазравалі у псаванні фарбай сацыяльнага бігборда з выявай супрацоўнікаў міліцыі. Графіцістаў абвінавацілі ў хуліганстве, учыненым групай асобаў. А неўзабаве ўтрыманне пад вартай ім замянілі падпіскай аб нявыездзе. Экспертыза надпісаў, як распавялі журналістам самі абвінавачаныя, не выявіла ў іх прыкметаў экстрэмізму.

На ранейшых судовых пасяджэннях былі дапытаныя фігуранты справы, якія не прызналі сваёй віны.

***

Суд над графіцістамі. Дзень другі

«Адзін з праваахоўнікаў паставіў сваю нагу мне на твар»: за што журналіста TUT.BY збілі ў будынку суда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?