19 студзеня ў абменным пункце мужчына мяняў валюту. Касірка памылілася і выдала яму лішніх 22 мільёны 842 тысячы рублёў. Цяпер яго шукаюць супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

«Калі ў заяўніка не будзе да мужчыны прэтэнзій, пасля вяртання прысвоеных грошай той вызваліцца ад адказнасці, — расказала kp.by інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Аляксандра Захарава. — Прэзумпцыю невінаватасці ніхто не адмяняў, таму мы не выключаем, што ён не заўважыў, як узбагаціўся. Супрацоўнікі міліцыі цяпер праводзяць праверку, па выніках якой будзе вырашана пытанне аб распачацці або адмове ў распачацці крымінальнай справы. Усё будзе залежаць ад дзеянняў кліента банка і яго сапраўдных намераў».

Кліента зафіксавалі камеры назірання.

Міліцыя просіць людзей, якія пазналі гэтага чалавека, звярнуцца ў Маскоўскі РАУС Брэста па тэлефонах: + 375 33 302-87-65, 8 (0162) 27-52-33.

Прыкметы мужчыны: на выгляд 45-50 гадоў, хударлявага целаскладу, рост 175-180 см. У той дзень быў апрануты ў кароткую сінюю куртку з капюшонам і сінія джынсы, на галаве — сіняя кепка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?