У Мінску пры абвальванні сцяны на будоўлі рэстарана пацярпелі два чалавекі, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.
«На тэрыторыі будаўніцтва рэстарана ўсходняй кухні з аб'ектамі культурна-забаўляльнага прызначэння на ўчастку ў межах МКАД — праспект Пераможцаў адбылося абвальванне перакрыцця будаванага аднапавярховага будынка на плошчы 60 кв.м», — распавялі ва ўпраўленні.
У дадзены момант у хуткай знаходзяцца двое пацярпелых — гэта рабочыя субпадраднай арганізацыі. Пад заваламі знойдзены чалавек без прыкмет жыцця. Абставіны абвальвання ўдакладняюцца.
Паводле папярэдніх дадзеных, загінулы пры абвальванні сцяны — мужчына 1977 года нараджэння, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па горадзе Мінску Аляксандр Герасімаў.
«Цела загінулага дасталі з-пад завалаў», — сказаў Аляксандр Герасімаў.
Што тычыцца яшчэ двух пацярпелых ад абвальвання, то характар атрыманых траўмаў не выклікае асцярогі за іх жыццё, праінфармаваў ён.
Па факце гібелі рабочага распачатая справа па ч. 2 арт. 303 КК (парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).