Apple распрацоўвае тэхналогію, якая дазволіць зараджаць iPhone і iPad бесправадным шляхам. Як паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы, рэліз прылады запланаваны на 2017 год.
Асаблівасцю тэхналогіі стане адсутнасць пласціны перадатчыка. Шэраг канкурэнтаў Apple, у тым ліку Samsung, Sony і Google, ужо прадставілі свае варыянты бесправадных зарадак, аднак усе яны патрабуюць наяўнасці перадатчыка на адлегласці не больш за 4 см ад гаджэта.
Праблемай з'яўляецца памяншэнне ўзроўню падзарадкі па меры аддалення перадатчыка ад прылады. Таму гаджэт даводзіцца зараджаць часцей і даўжэй.
Праца над тэхналогіяй праводзіцца сумесна з партнёрамі кампаніі ў ЗША і краінах Азіі.
У 2010 годзе Apple падала патэнтавую заяўку з апісаннем тэхналогіі бесправадной індукцыйнай зарадкі. Кампанія планавала выкарыстоўваць камп'ютар iMac як базавую станцыю, якая можа размяшчацца на адлегласці каля метра. Падобная тэхналогія ўжо выкарыстоўваецца ў гадзінніку Apple Watch: яны здольныя падзараджацца на адлегласці некалькіх міліметраў ад крыніцы сілкавання.
Паводле інфармацыі СМІ, у наступным пакаленні iPhone Apple пазбавіцца і ад 3,5-міліметровага раздыма для навушнікаў. Для іх прыстасуюць порт зарадкі Lightning.