З наведнікаў нацыянальнага парку Тулум ў Мексіцы пачалі спаганяць плату за сэлфі. Цяпер падарожнікам акрамя ўваходнага білета коштам $3,3, прыйдзецца плаціць яшчэ $2,5 за кожны гаджэт з фотакамерай.

Тулум, фота tripadvisor.com

Тулум, фота tripadvisor.com

Прадстаўнік мясцовых гідаў Хуліа Вільягомес Вільялобас паведаміў, што новая мера тычыцца выкарыстання мабільных тэлефонаў, планшэтаў, камер GoPro і фотаапаратаў, перадае Daily Mail. Ён адзначыў, што плата за сэлфі выклікала незадаволенасць сярод турыстаў, асабліва мексіканскіх.

Нацыянальны парк Тулум размешчаны недалёка ад вядомага курорта Канкун. Дакалумбавы горад цывілізацыі майя Тулум на паўвостраве Юкатан з'яўляецца адным з прыбярэжных гарадоў майя, якія найбольш добра захаваліся. Яго росквіт прыйшоўся на XIII-XV ст.

Штогод у Тулум прыязджаюць больш за 2 млн турыстаў. У самыя ажыўленыя перыяды помнік наведваюць каля 2 тысяч падарожнікаў штодня.

Аматары рабіць сэлфі часта рызыкуюць сваім жыццём дзеля лайкаў у сацсетках і церпяць трагічныя няўдачы. Як падлічыла рэдакцыя партала Mashable, ва ўсім свеце ў 2015 годзе колькасць загінулых аматараў сэлфі (12 чалавек) перавысіла колькасць ахвяр акул (8 чалавек).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0