У Беларусі на канец 2015 года ў агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных жанчыны складалі 35%.

Як паведамляецца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, жаночае беспрацоўе на працягу многіх гадоў пераважала ў Беларусі (гэта характэрна для большасці краін). Аднак у 2012 годзе ўпершыню жанчын было зарэгістравана ў якасці беспрацоўных менш, як мужчын. З таго часу ўдзельная вага жанчын у структуры беспрацоўных працягвала зніжацца.

Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на канец 2015 года зарэгістравана 43,3 тыс. беспрацоўных. Гэта ў 1,8 раза больш, чым на канец 2014 года.

Узровень беспрацоўя склаў на канец 2015 года 1 працэнт ад эканамічна актыўнага насельніцтва (год таму гэты паказчык быў 0,5%).

Усяго ў 2015 годзе на ўлік было пастаўлена 250,6 тыс. грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх прызнана беспрацоўнымі 182,1 тыс. чалавек, або 72,6% ад тых, што звярнуліся.

Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 151,8 тыс. чалавек, у тым ліку 107,4 тыс. беспрацоўных, або 70,7% з ліку ўсіх працаўладкаваных.

Сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў снежні 2015 года склаў Br216,4 тыс., або 13,6% ад бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?