«Нікуды мы ад гэтага не сыдзем. Пытанне — калі. Рашэнне не прынята, бо важна абмяркоўваць, паглядзець, што будзе ў дзяржаве … Тут вельмі важна меркаванне ўсіх, бо мы павінны думаць пра будучыню і глядзець, што будзе праз пяць, 10 і 20 гадоў. Нельга дапусціць, каб раптам нейкі калапс прыйшоў. Мы заўсёды павінны гарантаваць грамадству, што яно будзе развівацца арганічна», - адзначыла міністр.

Кіраўнік Мінпрацы лічыць, што не варта рабіць узроставы цэнз для выхаду на пенсію жанчын і мужчын аднолькавым.

«Як чалавек, які ўзначальвае «Беларускі саюз жанчын», лічу, што ў нас нагрузка на жанчын значна вышэйшая. Некаторыя кажуць: давайце выраўнуем гендэрны аспект, што ў іншых дзяржавах гэта так. Але там жа і іншыя падыходы да сямейнай палітыкі, да хатніх абавязкаў», — патлумачыла міністр.

На яе думку, у Беларусі хатнія клопаты пакуль па большай частцы ускладзены на жанчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?