30.01.2016 / 15:43

Таварыству аховы помнікаў паабяцалі перадаць пад офіс аварыйны стары будынак у Магілёве ФОТА 1

Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры мае намер для патрэбаў арганізацыі задзейнічаць адзін са старых дамоў Магілёва — з мураваным цокалем і драўляным паверхам.

Гэты помнік беларускага дойлідства 3-й катэгорыі захаваўся ў цэнтры горада, за трыста метраў ад гарвыканкама, у завулку Камісарыяцкім, 17. Калісьці дамы такога тыпу складалі тыповую жыллёвую забудову нашых гарадоў.

Цягам апошніх двух гадоў магілёўскую грамадскасць турбавала пытанне пра лёс гэтага помніка, стан якога блізкі да аварыйнага. Гарадскія ўлады паабяцалі садзейнічаць перадачы помніка архітэктуры ў карыстанне Таварыства. Яно плануе размясціць тут офіс, магчыма, музей і карцінную галерэю, распавёў БелаПАНу Алесь Асіпцоў.

Апошнія жыхары гэтага дома, якіх цяпер высяляюць у новыя кватэры, упэўненыя, што дом пойдзе пад знос, бо побач ужо развярнулася будаўнічая пляцоўка. У гарвыканкаме гэтую інфармацыю абверглі, а наконт зніклай з дома ахоўнай шыльдачкі, запэўнілі, што яна будзе адноўленая.

0
бугага / Адказаць
30.01.2016 / 16:41
Не только в ОМОН театралы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру