У першым таварыскім матчы футбольнага міжсезоння галоўная сенсацыя мінулага чэмпіянату «Крумкачы» саступілі мінскаму «Дынама» з лікам 0:5.

Першы тайм прайшоў без галоў, а ў другім дынамаўцы змаглі ўвасобіць сваю перавагу ў забітыя мячы.

Спачатку дублем адзначыўся Кірыл Прэмудраў, а затым забілі Ненад Адамавіч, Уладзімір Карыцька і Фатас Бечырай.

Чэмпіянат Беларусі па футболе пачнецца 2 красавіка. 16 камандаў маюць згуляць у два колы (30 тураў). «Крумкачы» дэбютуюць у вышэйшай лізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?