AP

AP

«Мы павінны сказаць людзям, што ўцекачы маюць часовы рэзідэнцкі статус і што мы чакаем, што калі ў Сірыі зноў надыдзе мір, а «Ісламскай дзяржаве» будзе канец у Іраку, вы (ўцекачы) вернецеся на сваю радзіму», — сказала Меркель.

Паводле яе слоў, каля 70% бежанцаў з Югаславіі, якія пакінулі сваю краіну ў 1990 годзе, вярнуліся назад.

Меркель дадала, што Германія імкнецца абмежаваць паток бежанцаў з Паўночнай Афрыкі, называючы Марока, Алжыр і Туніс «бяспечнымі краінамі». Яна паведаміла, што гутарыла з каралём Марока, і ён запэўніў яе, што гатовы прыняць назад грамадзян сваёй краіны.

Reuters адзначае, што заява Меркель прагучала пасля пасля таго, як лідар партыі «Хрысціянскі сацыяльны саюз» заявіў, што ўрад Меркель чакае суд, калі патрабаванні яго партыі спыніць паток бежанцаў не будзе выкананы.

У 2015 годзе ў Нямеччыну прыехала каля 1,1 мільёна бежанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?