«Су-34, які належыць ВПС Расійскай Федэрацыі, парушыў паветраную прастору Турцыі ў 11:46 па мясцовым часе ўчора (у пятніцу)», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве турэцкага міністэрства замежных спраў.

Згодна з турэцкім МЗС, экіпаж Су-34 не рэагаваў на папярэджанні на рускай і англійскай мовах.

У сувязі з гэтым інцыдэнтам МЗС Турцыі выклікала расійскага пасла «для выказвання пратэсту і абурэння».

У заяве турэцкага міністэрства сказана, што гэта парушэнне з'яўляецца выразным сігналам таго, што Расія хоча ўскладніць і без таго няпростыя адносіны паміж дзвюма краінамі.

Адносіны паміж Расіяй і Турцыяй абвастрыліся пасля таго, як у канцы лістапада турэцкія ВПС збілі расійскі бамбавік Су-24 на турэцка-сірыйскай мяжы. Турэцкі бок патлумачыў гэта тым, што ён уварваўся ў яе паветраную прастору. Расійскія ўлады гэта адмаўляюць; прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў гібель самалёта «ударам у спіну».

Расія ў адказ ўвяла эмбарга на імпарт турэцкіх тавараў — галоўным чынам прадуктаў харчавання, а таксама забараніла продаж турыстычных пуцёвак у Турцыю і ўвяла візы для грамадзян гэтай краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?