Падрабязнасці разбойнага нападу, здзейсненага ўвечары 29 студзеня ў Мінску, паведаміў тэлеканал АНТ у праграме «Навіны» вечарам 30 студзеня.

Раней мінская міліцыя звярнулася да грамадзян з просьбай аб дапамозе ў вышуку злачынцы. Твару мужчыны на гэтых фатаграфіях не відаць — ён у масцы. Паведамлялася толькі, што разбойны напад здзейснены 29 студзеня ў 22.04 у Партызанскім раёне. Іншых падрабязнасцяў не было.

АНТ паведаміла, што разбойны напад з «голымі рукамі» быў здзейснены на букмекерскую кантору на вуліцы Філімонава. Невядомы злачынца скраў 18 млн. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?