Зусім нядаўна Пентагон зняў абмежаванні на службу жанчын у часцях, якія патрабуюць самай высокай ступені баявой падрыхтоўкі, аднак смелыя жанчыны ўжо запісваюцца ў кандыдаты на конкурс, каб стаць «рейдарамі» — байцамі палка камандас марской пяхоты.

Ніхто не збіраецца «дзеля паліткарэктнасці» зніжаць патрабаванні для новых рэкрутаў, кажуць прадстаўнікі палка спецыяльнага прызначэння.

«Камандаванне спецыяльных аперацый Корпуса марской пяхоты захоўвае дакладныя стандарты баявой эфектыўнасці. Праз гэта праводзіцца адбор лепшых і найбольш кваліфікаваных марскіх пехацінцаў, каб стаць аператыўнікамі і афіцэрамі», — адзначыў капітан Барры Моррыс.

«Незалежна ад полу, усе байцы атрымаюць аднолькавы ўзровень падрыхтоўкі», — дадаў ён.

Пасля адбору кандыдаты пройдуць жорсткі пачатковы трохтыднёвы курс падрыхтоўкі, і тыя, хто яго вытрымае, будзе вучыцца яшчэ тры тыдні, падчас якіх фізічныя і разумовыя здольнасці кандыдата будуць максімальна выпрабаваныя.

Полк «рэйдараў» Корпуса марской пяхоты раней называўся проста Палком спецыяльных аперацый МП і быў перайменаваны ў 2014 годзе ў гонар камандас марской пяхоты часоў Другой сусветнай вайны, якія тады афіцыйна насілі такі назоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?