Паведамляецца, што турэцкі клуб рыхтуе палепшаную прапанову. Адзначым, што «Генчлербірлігі» не адзіны клуб, які прэтэндуе на беларускага паўабаронцу.

Нагадаем, раней паведамлялася пра цікавасць да Рэнана Брэсана з боку турэцкага «Трабзонспора», бразільскай «Віторыі», нямецкага «Кёльна» і грэчаскага «Іракліса».

У гэтым сезоне бразілец з беларускім пашпартам з'яўляецца найлепшым бамбардзірам «Рыу Аве», з паказчыкам 5 + 3 па сістэме «гол + пас» ў 17-ці сустрэчах.

Кантракт Брэсана з «Рыу Аве» мінае па заканчэнні сезона 2015/16.

Нагадаем, што 1 лютага зачыняецца трансфернае акно ў Турцыі, 4 лютага — у Партугаліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?