Зараз пілоты могуць прымаць рашэнні без узгаднення з начальствам.

На такі крок Анкара пайшла пасля таго, як расійскі самалёт парушыў паветраную прастору Турцыі на сірыйска-турэцкай мяжы.

Парушэнне паветранай прасторы Турцыі пацвердзілі ЗША на аснове дадзеных уласных радараў.

Учора Анкара ўручыла ноту пратэсту паслу Расіі ў Турцыі. Масква абвяргае факт парушэння турэцкай мяжы.

Адносіны Турцыі і Расіі застаюцца нацягнутымі пасля таго, як туркі збілі расійскі штурмавік, які заляцеў у турэцкую паветраную прастору. Крэмль адказаў антытурэцкай кампаніяй у СМІ, забаронай на дзейнасць турэцкага бізнэсу ў Расіі і палёты расійскіх турыстаў у Турцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?