Па словах прадстаўнікоў Еўрапала, дзеці і падлеткі зніклі пасля таго, як былі зарэгістраваныя ўладамі краіны прыбыцця.

Некаторыя з іх, лічаць еўрапейскія паліцэйскія, маглі стаць ахвярамі сэксуальнай эксплуатацыі, ці мясцовыя крымінальныя групоўкі вымушаюць іх займацца рабскай працай.

Паводле дадзеных няўрадавай арганізацыі Save the Children, у мінулым годзе ў Еўропу прыбылі 26 тысяч дзяцей і падлеткаў без суправаджэння дарослых.

Еўрапол ўпершыню называе колькасць зьніклых.

Мэта — уцекачы

Кіраўнік адміністрацыі Еўрапала Браян Дональд сказаў у інтэрв'ю газеце Observer, што, мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра прыкладна 10 тысяч дзяцей, пра месцазнаходжанне якіх еўрапейскія ўлады нічога не ведаюць.

«Не ўсе з іх сталі ахвярамі злачынных груповак — некаторыя уз'ядналіся са сваімі сваякамі. Мы проста не ведаем, дзе і з кім яны зараз знаходзяцца», - дадаў ён.

Афіцыйныя ўлады Італіі яшчэ ў маі 2015 паведамлялі, што з мінулага лета з цэнтраў па прыёме бежанцаў прапала 5000 дзяцей.

Еўрапал паведаміла таксама, што крымінальныя банды, уключаныя ў незаконны гандаль людзьмі, зараз нацэльваецца менавіта на бежанцаў.

Існуюць сур'ёзныя асцярогі, што дзеці, якія прыбываюць у Еўропу без суправаджэння дарослых, могуць стаць ахвярамі сэксуальнай эксплуатацыі, прымусовай працы і іншых незаконных заняткаў.

Леанард Дойл, прадстаўнік Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, сказаў Бі-бі-сі, што колькасць зніклых дзяцей хоць і шакіруе, але не здзіўляе.

Ён дадаў, што, «хутчэй за ўсё», вялікая частка з гэтых 10 тысяч незаконна эксплуатуюцца тым ці іншым спосабам.

«Будзем спадзявацца, што ЕС выдзеліць рэсурсы для пошуку гэтых дзяцей, дапамогі ім і ўз'яднання іх з сем'ямі», - сказаў Дойл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?