28 студзеня ў раёне населенага пункта Лоеў (Гомельская вобласць) недалёка ад ракі Дняпро памежны атрад берагавой аховы затрымаў мясцовага жыхара, які парушыў мяжу. Пазней мужчына растлумачыў, што вырашыў адправіцца такім рызыкоўным шляхам па пенсію, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.

Аказалася, што некалькі гадоў таму беларус пераехаў ва Украіну, а на радзіме да гэтага часу не бываў. Але з-за праблем з фінансамі вырашыў прыехаць сюды па пенсію.

Пры гэтым маршрут грамадзянін выбраў незаконны, і да таго ж рызыкоўны — па лёдзе ракі Дняпро. На шчасце, бяды ў такую адлігу ля вады не здарылася. Але вось да адміністрацыйнай адказнасці парушальніка мяжы прыцягнулі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?